Avatar
Siaržuk
1cec4478cf102da6562e01ac9649f62b61421abf55f648eaf807b1b9b28d2449
ux designer, singer, zen-buddhist, belarusian

Горш за наркамаўку толькі «бюракратырыца».

«Аб бясьпецы ж» яшчэ. Ай, пустое.

Вось Андрэй. На гэты раз гутарыў з Аленай. Як вам? https://t.co/ycogOMBCsv

Дагэтуль ня верыцца што ўкраінцам удалося й Я надта рады за іх. А яшчэ гэта прэцэдэнт і надзея беларусам. https://t.co/UODKruxdIx

Людзі каторыя зьбіраюцца ініцыяваць ды стварыць курс беларускай мовы на Дуалінга пішуць па-расейску.

Як гэта працуе?

Ваш выхад тысячнікі 🙂

Чамусьці пачалі падпісвацца нейкія боты каторыя думаюць што мне цікавы сэкс зь імі.

— Адклікаесься на жытло;

— Прыходзіць адказ што яно да даступнае. Спасылка на жытло бітая, або адсутнічае;

— Спытваеш якое канкрэтна жытло;

— Дасылае табе адрас жытла, а не спасылку;

— Знаходзіш яго на сайце;

— Спытваеш ці можна зўтра днём паглядзець;

— Просіць напісаць яму смс.

Хвілінка прапаганды — https://t.co/vPE4XqqEEk

З усіх стрымінгавых сэрвісаў больш за ўсё мне падабаецца @SoundCloud, бо:

1. Маюць выдатны UI;

2. Даюць людзям інструмэнты для запампоўкі асабістых кампазыцый;

3. Маюць нармалёвую якасьць гуку.

Толькі што ўпершыню ўзяў сабе Go+ за $1 у месяц на пеошыя тры месяцы.

Бансай-фікус працягвае жыць. Прынёс смоўжыка з вуліцы.

Цікава ці могуць яны жыць на пакаёвых кветках?

Сустрэлі птушаня. Думалі што рабіць зь ім, бо бачна што выпаў.

Прачытаў на @greenbelarus што ня трэба яго кранаць калі ён у лесе. Дабраславілі яго й пайшлі 🙂

Яндекс.Расписания дадалі расклады майго роднага Клічава.

Горад засынае, прачынаюцца канстпіролягі.

Выдатнае інтэрвію. Коднаму глядзець. https://t.co/Z9UeXAkxsW

Ведаю як мінімум 2 чалавек хто мае выраз-паразіт «то есть как-бы».

У самой мове закладзены падыход да людзей як да рэчаў.

І гэта пацьвярджае мой ранейшы вынік:

«Фокусам амэрыканцаў з'яўляецца прыватная ўласнасьць і прыбытак.

Фокусам беларусаў з'яўляецца чалавек і стасункі зь ім.»

Іншы абарот з тым жа самым падыходам:

— Unfortunately, you are not the good fit for our company.

— [На жаль, ты ня добрае дапасаваньне да нашай кампаніі].

Прычым, гэтае ж «fit» выкарыстоўваецца для рэчаў як «Is it fit?».

Толькі што медсястра казала сваёй калезе:

— Yes, he is a brand new patient.

— [Так, ён брэндава новы пацыент].

Зьвярнуў яе ўвагу на тое, што амэрыканцы выкарыстоўваюць тыя ж самыя словы для людзей як і для рэчаў.