Avatar
Siaržuk
1cec4478cf102da6562e01ac9649f62b61421abf55f648eaf807b1b9b28d2449
ux designer, singer, zen-buddhist, belarusian

Першы раз згубіўся Плюс. Хадзіў клікаў яго. Праз нейкі час знайшоўся побач з домам. Дзікі, шыкае на мяне, б'ецца, ледзь загнаў.

Стрэсануў котка й Я.

Думаў абвесткі ўжо раздрукоўваць.

Калі быў у дзэндо, то напісаў амэрыканцам словы «Купалінкі» лацінкаю.

Сьпявалі без праблемаў 😊 https://t.co/tcItcQwn6G

Нарэшце дабіў пераклад відэа з асновамі мэдытацыі. Буду вядьмі ўдзячны за фідбэк ды пахвалу 😎

Праз тыдзень будзе відэа з маім досьведам у дзэндо. Зараз вазьмуся за яго.

https://t.co/Jms6cKDEyP

Трапіў у клуб першы раз за апошнія два гады 🕺💃👯‍♂️🕴️🚶‍♀️🚶‍♂️🤼‍♂️

Дупло. Ferrero Duplo — і ні ў чым сабе не адмаўляй.

Сябры спытвалі пра яблычны пірог па рэцэпце маёй маці. Тут апісаў як гатаваць.

https://t.co/kTwQwWFkUG https://t.co/tQErnqHaH1

Сапраўднае каханьне гэта не кава ў ложак, а акуратненька пакласьці ката ў ногі. 🐈

Дома добра.

— Набыў сабе красоўкі што лічаць крокі.

— І колькі ты сёньня нахадзіў?

— 10'000!

— Дык ты ж цэлы дзень дома быў. Дзе ты нахадзіў столькі?

— На кухні 😂😂😂

Я вярнуўся 😉

Як вы тутака?

Пазьней зраблю відэа.

«Пяць колераў стамляюць зрок.

Пяць гукаў рэжуць слых.

Пяць зАтавак прытупляюць смак.

Скокі й паляваньні хвалююць сэрца.

Рэдкія рэчы забіраюць сілы.

Таму дасканаламудры

Турбуецца аб жыцьці сытым, а не вытанчаным.»

З'ехаў на месяц у дзэндо. Не згубіце краіну тут безь мяне 🐉

Селі выпадкова маляваць. Вось што атрымалася ў мяне.

Падтрымайце свабодныя СМІ. https://t.co/8mL2tAJCl7

«Почему у моих лаймов толстая шкура?»

#кнігаМікіты

ByPol скраў чужое дасьледваньне — https://t.co/Z9t3YsCpCb

Пераклаў файны украінскі анэкдот:

«— Тата, Я хачу пабрацца шлюбам.

— З Тацьцянай?

— Не.

— З Зінай?

— Не.

— Няўжо з Веранікай?

— Не, тата... З Іванам…

— Цьфу, халера, дык ён жа маскаль!»

Чаму Сяржук ня п’е алькаголь — https://t.co/IRubpn7yv9

Візуяльны аргазм. https://t.co/R00MLkpzmF