Avatar
Siaržuk
1cec4478cf102da6562e01ac9649f62b61421abf55f648eaf807b1b9b28d2449
ux designer, singer, zen-buddhist, belarusian

Дэталі наконт радыё:

- FM ня ловіць незразумела па якой прычыне;

- сярод AM з добрай якасьцю злавілі радыёстацыі з праслаўленьнем Хрыста або рэспубліканскія дзе паліваюць дэмакратаў;

- адзінае што можна слухаць на AM гэта канадскае джаз-радыё [вітанкі @natusiok 🙂]

0. Я тут выпадкова набыў домік каторы трэба сабраць. Утульненькі такі. Думаю будзе файна вечарамі пасядзець.

Аказалася што гэта дом для задротаў хто любіць пафарбаваць плот, сабраць канапу з дэталяў і гэтак далей!!!

Будзем зьбіраць, што зробіш. Тут буду паказваць прагрэс.

Hello #nostr!

Running away from toxic twitter.

Спадзяюся з цягам часу знойдуцца тут і беларусы!

Скаталіся ў Syracuse, пабылі на службе ў дзэндо, папілі латэ, паглядзелі на цікавы будынак ды цэнтар гораду. Папілі латэ ў кавярні ды набылі вінтажнае радыё 📻.

З вас падабайка калі падабаюцца такія кароткія навіны 🙂

4. Запісаўся на скалалазаньне ĭ зьбіраюся хадзіць туды 3 разы на тыдзень. Лёша пакуль быў толькі аднойчы, але мне здаецца, захоча яшчэ схадзіць, бо там шмат цікавых [і сымпатычных] людзей.

2. Падпісаліся на расылку мясцовага ўтульнага кінатэатру ды ходзім пэрыядычна глядзець новыя ды старыя але файныя фільмы.

Мы тут перабраліся ў Рочэстэр у каторым анікога ня ведаем. Таму поыдумваем сабе розныя прыемныя традыцыі каб было цікавей.

Не думаў што кантры можа быць такім цікавым - https://t.co/QpsWTiCSac

Пачаў лазіць па сьценах 🙂

Самая лепшая карткамэтражка што мы пабачылі на фэстывалі.

https://t.co/Z1wdV3vxgJ

Скарыстаўся выдатным шрыфтом ад @nasanazva 🙂 https://t.co/9hjMjbGbBk